wd wp Пошук:

БелСел

ТАА СП «БелСел» (гандлёвая марка DIALLOG™) — першы аператар сотавай сувязі стандарту NMT-450 і CDMA-2000 (першы аператар сотавай сувязі стандарту GSM — А1) у Беларусі.

Гісторыя

Кампанія заснавана беларускім бокам сумесна з брытанскай кампаніяй Cable & Wireless Plc. у 1991 годзе. Паслугі сотавай сувязі стандарту NMT-450 пачала аказваць 7 мая 1993 года.

З 6 лютага 2003 года кампанія пачала аказваць паслугі сотавай сувязі стандарту CDMA-2000 («2.5G»). З сакавіка 2006 года сетка стандарту NMT была згорнутая.

З 15 ліпеня 2003 года паслугі сотавай сувязі стандарту CDMA-2000 аказваюцца пад гандлёвай маркай DIALLOG™.

У чэрвені 2007 года ТАА СП «БелСел» пачало аказваць паслугі па тэхналогіі перадачы дадзеных 3G (трэцяга пакалення) EV-DO.

Назва фірмы — БелСел — беларускі варыянт англійскай назвы BelCel (Bеlarussian Cellular), што азначае Беларуская Сотавая.

15 студзеня 2014 года на сайце Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь з’явілася паведамленне, што аператару «БелСел» адмоўлена ў працягненні ліцэнзіі на ажыццяўленне дзейнасці ў галіне сувязі. Ліцэнзія, выдадзеная раней ТАА СП «БелСел», сапраўдная да 23 студзеня 2014 года.[1]

У 00:00 24 студзеня 2014 года кампанія спыніла аказанне галасавой сувязі і інтэрнэту. Сетка стандарту INT-MC-450 была выключана.

Статыстыка

На 1 студзеня 2009 года паслугамі кампаніі карыстаюцца больш за 105 500 абанентаў. Зона дзеяння сеткі «БелСел» ахапляе больш 54 % тэрыторыі краіны, на якой пражывае звыш 77 % насельніцтва Беларусі (94 % гарадскіх жыхароў).

Сувязь «БелСел» забяспечваюць 175 базавыя станцыі, 78 з якіх падтрымліваюць тэхналогію EV-DO. 35 базавых станцый у Мінску падтрымліваюць тэхналогію EV-DO Rev.A.

Роўмінгавыя пагадненні ў кампаніі «БелСел» сёння заключаны з 16 аператарамі ў 3 краінах свету. Дылерская сетка — 100 салонаў у 45 населеных пунктах.

Нумар абанента DIALLOG

+375-29-4**-**-**

Зноскі

  1. ТАА СП «БелСел» адмоўлена ў працягненні ліцэнзіі на ажыццяўленне дзейнасці ў галіне сувязі Архівавана 16 студзеня 2014. — mpt.gov.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1991 годзе
Катэгорыя·Аператары мабільнай сувязі Беларусі
Катэгорыя·Кампаніі, скасаваныя ў 2014 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі