wd wp Пошук:

Званочак скучаны

Званочак скучаны[3] (Campanula glomerata) — від роду званочак (Campanula) сямейства званочкавыя (Campanulaceae).

Назва

Званочак скучаны, званкі, званочкі[4], вешчаніц, званок, званок купкаваты, іванава галава, іванавы краскі, рышточнік[5][6][7], шалфей палявы[5].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Сцябло адзіночнае вышынёй 20—40, часам да 60 см. Як правіла, пакрытае серабрыстымі валасінкамі, рэдка — голае. Светла-ліловыя кветкі 1,5—3 см у даўжыню сабраны ў суквецце у верхняй частцы сцябла. Часам (рэдка) кветкі белага колеру.

Распаўсюджанне

Дадзены від расце ў Азіі (ад Ірана да Японіі) і ў Еўропе. Інтрадуцыраваны ў Паўночную Амерыку.

Біялогія і экалогія

Шматгадовая расліна, цвіце з чэрвеня па верасень. Расце на сухіх лугах, у зарасніках, равах.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 29. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  5. 1 2 Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  7. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Званочак
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай