wd wp Пошук:

Збігнеў Цыбульскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цыбульскі.

Збігнеў Цыбульскі, польск.: Zbigniew Hubert Cybulski (3 лістапада 1927, Княжэ, Станіслаўскае ваяводства, Польшча — 8 студзеня 1967, Уроцлаў) — польскі акцёр

кіно.

Скончыў у Кракаве Дзяржаўную вышэйшую тэатральную школу (1953). Працаваў у тэатрах Гданьска, Варшавы. У 1954 дэбютаваў у кіно. Вядомасць Цыбульскаму прынеслі ролі ў фільмах рэжысёраў А. Вайды «Попел і дыямент» (1958) і Е. Кавалеровіча «Цягнік» (1959). Цыбульскі належаў да рамантычнай школы, яго творчасць адрознівалася адкрытым праяўленнем пачуццяў, імпульсіўнасцю, напружанай эмацыянальнасцю. Акцёр увасобіў на экране біяграфію пакалення, да якога належаў сам, з яго пошукамі, імкненнем да ісціны. Сярод іншых роляў: Рысь («Каханне дваццацігадовых»), Віктар («Як быць каханай») — абодва ў 1962; капітан Зентэк («Злачынца і дзяўчына», 1963), Янак («Поўны наперад», 1967).

Зноскі

  1. 1 2 3 Цибульский Збигнев // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Цибульский Збигнев // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 лютага 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Станіславаўскім ваяводстве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Снятынскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1967 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Акцёры Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ва Уроцлаве
Катэгорыя·Памерлі 8 студзеня
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 лістапада
Катэгорыя·Пахаваныя ў Катавіцах
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ахвяры наезду цягніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Дзяржаўнай вышэйшай тэатральнай школы ў Кракаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Пахаваныя ў Сілезскім ваяводстве
Катэгорыя·Асобы