wd wp Пошук:

Зарына Уладзіміраўна Раўко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Раўко. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Баўтрук. Зарына Уладзіміраўна Раўко́ (Баўтрук; 6 верасня 1956, Мінск — 25 лютага 1997) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Біяграфія

Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1979 годзе.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года.

Творчасць

Працавала ў галіне мастацкай керамікі. Сярод твораў: дэкаратыўная пластыка для Палаца культуры ў г. Барысаў (1981), афармленне вестыбюля загса Цэнтральнага раёна Мінска (19851987), Дома творчасці Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі ў в. Астрашыцкі Гарадок (19861988), рэстарана «Заслаўе» (1995; абодва ў Мінскім раёне); дэкаратыўны набор (1977); кампазіцыі «Змярканне» (1985), «Зімовы дзень» (1986), «Блакітны дзень» (1987), «Паводка» (1990), «Зебры» (1993), «Дом» (1995); серыя дэкаратыўных чайнікаў (1994), вазы «Пейзаж» (1988), «Адвечнае» (1993), «Падарожжа ў Кітай» (1995). Творы вылучаюцца пластычнасцю, актыўным узаемадзеяннем колеру з аб’ёмам, кампазіцыйнай завершанасцю, багатым выкарыстаннем тэхнічных прыёмаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Памерлі 25 лютага
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Мастакі-керамісты Беларусі
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе