wd wp Пошук:

Замак у Тыкоціне

Замак у Тыкоціне — замак у польскім горадзе Тыкоцін.

Гісторыя

Першымі гістарычнымі ўладальнікамі выспы на рацэ Нараў, на якой размешчаны замак, была сям’я літоўскіх магнатаў. Ян Гаштольд пабудаваў тут першую драўляную крэпасць, якая некалькі дзясяткаў гадоў пазней згарэла. Пасля смерці апошняга прадстаўніка сям’і Гаштольдаў спадчыну ў 1542 годзе пераняў кароль Жыгімонт Стары, а пазьней Жыгімонт ІІ Аўгуст. З гэтага моманту пачынаецца каралеўскі пэрыяд у гісторыі замку.

Жыгімонт ІІ Аўгуст вырашыў пабудаваць на руінах драўлянай крэпасьці Гаштольдаў вялікі цагляны замак. Гэта было выдатнае месца для дыслякацыі абароннага комплексу ў асноўным з-за навакольных балот і ракі. З цягам часу ў крэпасці ўзнік найбуйнейшы арсэнал Рэчы Паспалітай канца XVI стагодзьдзя.

Замак у Тыкоціне нейкі час быў сядзібай старасты Лукаша Гурніцкага — вядомага гуманіста эпохі Адраджэння.

На працягу гісторыі замка за яго адбыліся чатыры бітвы, у тым ліку дзве скончыліся разбурэньнем аб’екту. Падчас Шведскага патопу ў замку памёр і быў часова пахаваны шведскі калябарант Януш Радзівіл.

У 1659 годзе за заслугі падчас Шведскага патопу кароль Ян Казімір падараваў княства Стэфану Чарнэцкаму.

Ажаніўшыся на дочцы Чарнэцкага ўладарыць на замку стаў маршал Ян Клеменс Браніцкі. У палове XVІІІ стагоддзя Браніцкі разабраў замак, каб атрымаць будаўнічыя матэрыялы. Паступова пападаючы ў заняпад замкавы комплекс быў амаль суцэльна знішчаны.

Дзякуючы доўгім і складаным даследаванням і рэканструктарскім працам, якія пачаліся яшчэ напрыканцы XX і пачатку XXI стагоддзяў замак быў реканструаваны на старых падмурках[1].

Зноскі

  1. [http://archiwum.radyjo.net/4/93/Artykul/420657 Запрашаем: Стары-новы замак у Тыкоціне (ФОТА) ]
Тэмы гэтай старонкі (5):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Тыкоцін
Катэгорыя·Замкі Польшчы
Катэгорыя·Славутасці Падляскага ваяводства
Катэгорыя·Замкі паводле алфавіта