wd wp Пошук:

Замак Бехінэ

Замак Бехінэ (чэшск.: Zámek Bechyně) — рэнесансны замак у горадзе Бехінэ ў раёне Табар Паўднёвачэшскага края, заснаваны ў XIII стагоддзі і перабудаваны ў XVI стагоддзі Пятром Вокам з Рожмберка ў стылі архітэктуры Адраджэння.

Від зверху.
Замак Бехінэ.

Рэнесанснаму замку Бехінэ папярэднічала сярэднявечная крэпасць, дакладны час узвядзення якой невядомы. Пра Бехінскую царкоўную правінцыю згадвае ў сваёй хроніцы яшчэ Казьма Пражскі (пам. 1125), аднак больш падрабязна гісторыя Бехінэ прасочваецца толькі з сярэдзіны XII стагоддзя, калі замка напэўна яшчэ не існавала.

Замак быў закладзены пры каралі Пржэмысле Отакары II, якія ўмацоўваў сваю ўладу на поўдні Чэхіі пасродкам заснавання шэрагу абарончых збудаванняў. У 1268 годзе кароль загадаў узвесці на гары Бехінэ замак, які павінен быў стаць яго апорным пунктам у супрацьстаянні з паўднёвачэшскім феадальным родам Віткавічаў. Аднак пасля смерці Пржэмысла Отакара II у 1278 годзе палітычны ўплыў караля на поўдні Чэхіі аслаб, а моц Віткавічаў (і асабліва іх галіны паноў з Рожмберка) істотна ўзрос.

У 1340 годзе кароль Ян Люксембургскі перадаў Бехінскае панства панам са Штэрнберка[1][2]. У 1398 годзе ўладальнікам панства і замка стаў мараўскі маркграф Ёшт Люксембургскі[3], ад якога ў 1405 годзе яны перайшлі ў валоданне Геральта з Кунштата[4]. У 1415 годзе[5] панства і замак сталі ўласнасцю Індржыха Лефла з Лажанаў. З тых часоў род Індржыха Лефла з Лажанаў насіў імя Бехіневы з Лажанаў. Індржых Лефл быў адным з першых прыхільнікаў вучэння Яна Гуса, аднак пазней перайшоў на бок караля Жыгімонта Люксембургскага.

Падчас гусіцкіх войнаў Бехінэ ў 1422 годзе было захоплена і спалена войскамі табарыцкага гетмана Яна Гвезды з Віцеміліцаў, аднак гетману Здзіславу з Гартвікава ўдалося абараніць замак. У 1428 годзе горад і замак былі ўзяты іншым табарыцкім гетманам — Пракопам Голым. У тым годзе ў баях за Бехінэ загінуў брат Яна Жыжкі Яраслаў з Троцнава.

Зноскі

  1. Гісторыя замка на www.panstvi-bechyne.cz
  2. Храналогія Бехінэ на афіцыйным сайце горада Архівавана 14 ліпеня 2014.
  3. Храналогія Бехінэ на афіцыйным сайце горада Архівавана 14 ліпеня 2014.
  4. Храналогія Бехінэ на афіцыйным сайце горада Архівавана 14 ліпеня 2014.
  5. Храналогія Бехінэ на афіцыйным сайце горада Архівавана 14 ліпеня 2014.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Замкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Замкі Паўднёвачэшскага края