wd wp Пошук:

Чэшская хроніка

«Чэшская хроніка» (лац.: Chronica Boemorum) — першая хроніка на лацінскай мове, у якой была паслядоўна і адносна поўна выкладзена гісторыя Чэхіі. У яе ўвайшлі звесткі пра гістарычныя падзеі ў чэшскай зямлі з найстаражытнейшых часоў па першую чвэрць XII ст. Пры гэтым «Хроніка» не абмяжоўваецца чэшскай нацыянальнай гістарыяграфіяй, раскрываючы таксама пытанне ўзаемаадносін розных еўрапейскіх дзяржаў у Х—XII стагоддзях.

Аўтарам хронікі быў дэкан капітула сабора Святога Віта ў Празе Казьма Пражскі. З’яўляючыся каштоўнай гістарычнай крыніцай, асабліва ў частцы, якая тычыцца падзей, сучаснікам якіх быў Казьма, «Чэшская хроніка» шмат у чым задала кірунак наступнага развіцця чэшскага летапісання. Працу над хронікай летапісец вёў да сваёй смерці ў 1125 годзе. Нягледзячы на некаторыя недакладнасці і яркае праяўленне ўласнай пазіцыі аўтара, высокі для той эпохі навуковы ўзровень і важнасць апісаных у ёй падзей ставяць Казьму Пражскага ў лік адных з самых значных летапісцаў сярэдневяковай Еўропы.

«Чэшская хроніка» Казьмы Пражскага, нароўні з «Аповесцю мінулых гадоў» Нестара і «Хронікай і дзеяннямі князёў ці кіраўнікоў польскіх» Гала Ананіма, мае фундаментальнае значэнне для славянскай культуры і ўваходзіць у лік найважнейшых крыніц па гісторыі Чэхіі і суседніх дзяржаў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Рукапісы XII стагоддзя
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Чэшскія хронікі
Катэгорыя·Кнігі паводле алфавіта
Катэгорыя·Літаратурныя творы на лацінскай мове