wd wp Пошук:

Залман Ліф

Залман Ліф (1900 Мар’іна Горка, Ігуменскі павет, Мінская губерня — 7 кастрычніка 1950, Іерусалім) — ізраільскі картограф-фатограф беларускага яўрэйскага пахождання. Адзін з заснавальнікаў ізраільскай картаграфіі і фотаграмметрыі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў г. Мар’іна Горка. У маладосці быў актывістам сіянісцкага руху. Вывучаў агратэхніку ў Маскоўскім універсітэце. У 1924 годзе эміграваў у Эрэц-Ісраэль. Некалькі гадоў пазней быў прызначаны галоўным інжынерам Палестынскай землеўпарадкавальнай кампаніі.

Быў дарадцам Д. Бэн-Гурыёна і кансультантам у міністэрстве замежных спраў Ізраіля па пытаннях дзяржаўных меж. Быў чальцом дэлегацый Ізраіля на паседжаннях Генеральнай Асамблеі ААН, а таксама на Лазанскай канферэнцыі 1949 года.

У 1948 заснаваў Інстытут фотаметрыі ў Ерусаліме. Ім былі падрыхтаваны карты Эрэц-Ісраэль.

Сям’я

Яго ўнук Інам Ліф(дацк.) бел. — вядомы ізраільскі кампазітар і дырыжор, а праўнучка Дафні Ліф(англ.) бел. — ізраільская артыстка і палітычная актывістка.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France Zalman Lif // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 7 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў Іерусаліме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Памерлі ў 1950 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мар’інай Горцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках «Сінедрыя»
Катэгорыя·Картографы
Катэгорыя·Фатографы Ізраіля
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу