wd wp Пошук:

Фотаграмметрыя

Фотаграмметрыя — вызначэнне формаў, памераў і становішча аб’ектаў па іх фатаграфічных выявах. Фотаграмметрыя выкарыстоўваецца ў геадэзіі, картаграфіі, ваеннай справе, касмічных даследаваннях і інш. Па спосабе атрымання здымкаў адрозніваюць наземную фотаграмметрыю і аэрафотаграмметрыю.

Стэрэафотаграмметрыя — частка фотаграмметрыі, якая вывучае метады вымярэння аб’ёмных формаў па стэрэапары фотаздымкаў, заснаваныя на выкарыстанні стэрэаскапічнага эфекту і вымярэнні аб’ёмнай мадэлі мясцовасці спецыяльнымі стэрэаметрычнымі прыборамі. Наземная стэрэаздымка — адзін з самых рацыянальных і незаменных метадаў у тых выпадках, калі патрабуецца вывучыць дынамічныя з’явы, асабліва, якія працякаюць з вялікай хуткасцю.

Становішча наземных здымкаў фіксуецца звычайна або ў прасторы геадэзічных каардынатных сістэм, (дзяржаўнай ці ўмоўнай), або фотаграмметрычнай сістэме, якая можа быць матэматычна строга злучана з геадэзічнай пры дапамозе формул пераўтварэння каардынат, вядомых з аналітычнай геаметрыі.

У выпадках, калі наземная стэрэафотаграмметрычная здымка выкарыстоўваецца з мэтай стварэння тапаграфічных карт, яе прынята называць фотатапаграфічный, ці фотатэадалітнай (паводле назвы здымачнай апаратуры).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Аэракасмічныя метады
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Геадэзія