У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Зазерка (значэнні).
За́зерка[1] (трансліт.: Zazierka, руск.: Зазерка) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета.
За 43 км на паўночны захад ад раённага цэнтра Мар’іна Горка, 30 км ад Мінска, 0,5 км ад чыгуначных прыпыначных пунктаў Седча і Зазерка на лініі Мінск—Асіповічы.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. Загінула 27 мірных жыхароў.
Каля вёскі праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель. Знаходзіцца прыпыначны пункт Зазерка