wd wp Пошук:

Забабскі сельсавет

Заба́бскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Забаб’е.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Гаўлеўскі сельсавет у складзе Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Гаўлі. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Забаб’е, сельсавет перайменаваны ў Забабскі. З 27 кастрычніка 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Буда-Кашалёўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 13 лютага 1958 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Гаўлі. 14 снежня 1961 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Патапаўскага сельсавета.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Буда-Кашалёўскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1961 годзе