wd wp Пошук:

Жэрынскае

Жэ́рынскае возера — возера ў Беларусі, у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Усвейка (прыток Улы). За 9 км на ўсход ад горада Чашнікі.

Плошча люстра возера 8,74 км². Найбольшая глыбіня 3,6 м. Даўжыня 6,6 км, найбольшая шырыня 1,7 км. Даўжыня берагавой лініі 14,8 км.

Назва звязана са стараславянскім словам «жерел» — выток, вусце, гарлавіна.

Размешчана на Чашніцкай раўніне. Катлавіна возера выцягнутай формы, схілы вышынёй да 2 метраў (на паўднёвым усходзе і захадзе да 10 метраў). Берагі нізінныя, топкія, на 38 % зараслі лесам і хмызняком, на захадзе — пясчаныя.
У паўднёвай частцы возера востраў плошчай каля 14 гектараў. Возера моцна зарастае. Дно выслана сапрапелем, уздоўж заходняга берага пясчанае.
У возера ўпадаюць 6 ручаёў і выцякае ручай Чарнуха ў раку Усвейка. Пратокамі звязваецца за азёрамі Святое і Дрэвічнае.

Каля возера — катлавіна з залежамі торфу. Да берага возера прымыкае балота, у якім растуць брусніцы і журавіны. У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, карась, лінь і іншыя віды рыб.

Уздоўж берага возера знаходзяцца вёскі Жэрына, Грынькі, Баравыя, Грушава, Лазукі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Азёры Чашніцкага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Басейн Улы