wd wp Пошук:

Усвейка

Усве́йка, Альшанка, Усвея, Усвіж-Бук, Усвіца, Язва — рака ў Талачынскім і Чашніцкім раёнах Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Ула (басейн Заходняй Дзвіны).

Пачынаецца на вышыні 221 м над узроўнем мора каля ўсходняй ускраіны вёскі Курчэўская Усвейка Талачынскага раёна, вусце за 2 км на паўднёвы ўсход ад г.п. Чашнікі. Цячэ ў межах Аршанскага ўзвышша (у паўночнай частцы) і Чашніцкай раўніны.

Даўжыня ракі 116 км. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,5 м³/с Агульнае падзенне ракі 94,4 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.

Асноўныя прытокі — Чарвінка і Чарнуха (справа).

Вадазбор – дробнаўзгорыстая, перасечаная асушальнымі каналамі, значна забалочаная (найбольшае балота Усвіж-Бук) і аблесеная раўніна. Берагі пераважна ракі стромкія, зарослыя мяшаным лесам. Плошча вадазбору 708 км². Густата рачной сеткі 0,55 км/км². Азёры трапляюцца ў нізоўі па правабярэжжы ракі, найбольшае возера Жэрынскае.

Даліна трапецападобная, шырыня яе ў высокай плыні да 0,3 км, найвялікшая 1—1,5 км. Пойма двухбаковая (шырыня 200—300 м), у нізкай плыні зліваецца з балотамі. Рэчышча ў сярэдняй і нізкай плыні звілістае і моцназвілістае, на працягу 28 км у высокай плыні каналізаванае; шырыня яго 2—5 м, у сярэдняй і нізкай плыні 6—10 м, у вусці да 28 м.

Разводдзе звычайна з 3-й дэкады сакавіка да 3-й дэкады мая. Сярэдняе перавышэнне ўзроўню над межанню 2,9 м, найвялікшае 4 м. Замярзае ў 2-й дэкадзе снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Рака выкарыстоўваецца ў якасці прыёмніка меліярацыйных сістэм.

Назва ракі гаворыць пра тое, што гэта месца, дзе “звеяны” пясок.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Рэкі Чашніцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Рэкі Талачынскага раёна
Катэгорыя·Прытокі Улы
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта