wd wp Пошук:

Жэронімуш

Кляштар еранімітаў у Лісабоне, Жэронімуш (парт.: Mosteiro dos Jerónimos) — самы грандыёзны помнік познегатычнага мануэлінскага стылю партугальскай архітэктуры. Знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА як помнік Сусветнай спадчыны чалавецтва. Кляштарныя будынкі раскінуліся ў лісабонскім прадмесці Санта-Марыя-дэ-Белен (Віфлеем) непадалёк ад аднайменных вежы і палаца.

Заснаваны Генрыхам Мараплаўцам у 1450 г., кляштар непарыўна звязаны з гісторыяй Вялікіх геаграфічных адкрыццяў. Менавіта тут Васка да Гама і яго спадарожнікі правялі ў малітве ноч перад адплыццём у бок Індыі. Будаўніцтва вялося на грошы, выгандлёваныя ад перапродажу індыйскіх спецый, з 1502 па 1520 і з 1550 па 1580 гг., а затым быў адноўлены ў XIX ст.

Апроч каралёў Мануэла I і Жуана III, у кляштары пахаваны Васка да Гама, Камоэнс і Фернанда Песоа.

13 снежня 2007 года ў кляштары падчас саміту лідараў краін-членаў Еўрапейскага саюза, які праходзіў у ім, быў падпісаны Лісабонскі дагавор.

У заходнім крыле кляштара знаходзіцца Нацыянальны археалагічны музей.

Гл. таксама

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  2. 1 2 http://www.wikilovesmonuments.org.pt/
  3. (unspecified title) Праверана 6 студзеня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Збудаванні Партугаліі ў гатычным стылі
Катэгорыя·Манастыры Партугаліі
Катэгорыя·Помнікі нацыянальнага значэння ў Партугаліі
Катэгорыя·Славутасці Лісабона
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Кляштары
Катэгорыя·Каталіцтва ў Партугаліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахавальні
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кляштары еранімітаў