wd wp Пошук:

Беленскі палац

Фасад Беленскага палаца.

Беленскі палац (парт. Palácio Nacional de Belém) — афіцыйная рэзідэнцыя прэзідэнта Партугаліі. Размешчаны ў лісабонскім раёне Белен у непасрэднай блізасці ад манастыра іеранімітаў і рэкі Тэжу. Палац быў закладзены ў XVI ст. прынцам Мануэлем. Фасад складаецца з пяці падобных па архітэктуры будынкаў XVII стагоддзя, пабудаваных графамі Авейрэш. У XVIII ст. палац набыў кароль Жуан V, які абнавіў у найноўшым гусце ўсе яго інтэр’еры. Каралева Марыя арганізавала пры палацы невялікі звярынец і прыбудавала да яго манеж (цяпер — Дзяржаўны музей экіпажаў). У 1902 г. на плошчы перад палацам адкрыўся мармуравы помнік Вялікаму Альбукерку.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Палацы Партугаліі
Катэгорыя·Славутасці Лісабона
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96