wd wp Пошук:

Жэльцы

Жэ́льцывозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Сосніца, за 38 км на паўночны ўсход ад Полацка, каля вёскі Жэльцы.

Плошча возера складае 0,78 км². Даўжыня 1,86 км, найбольшая шырыня 0,72 км. Даўжыня берагавой лініі 5,02 км. Найбольшая глыбіня 2,8 м, сярэдняя 2 м. Аб′ём вады 1,56 млн. м³. Плошча вадазбору 63,5 км².

Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй да 7 м (на поўдні 15—20 м), пад лесам, на паўночным захадзе разараныя. Берагі нізкія. Дно плоскае, выслана пераважна пяском і ілам, у цэнтры — сапрапелем.

Возера дыстрафіруючае, праточнае. Упадаюць рака Няклейка з возера Няклея і ручай з возера Сіценец, выцякае рака Жэльцанка. Зарастае каля 2/3 плошчы возера да глыбіні 1,7—2 м. Прыбярэжная расліннасць пашыраецца на адлегласці 20—250 м.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, гусцяра, акунь, лінь і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-23

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Басейн Сосніцы
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Полацкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96