wd wp Пошук:

Жуніяр Баяну

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Райму́нду Ферэ́йра Ра́мус Жу́ніяр[3] (парт.-браз. Raimundo Ferreira Ramos Júnior; 14 сакавіка 1970, Фейра-ды-Сантана), больш вядомы як Жу́ніяр Бая́ну[4] (парт.: Júnior Baiano) — былы бразільскі футбаліст, цэнтральны абаронца.

Кар’ера

Жуніяр Баяну пачаў сваю кар’еру ў клубе «Фламенгу». 11 снежня 1988 года ён дэбютаваў у аснове клуба ў матчы з «Бангу». У наступным сезоне ён правёў за клуб 11 матчаў, з якіх 1 у афіцыйнай гульні. У тым жа годзе абаронца выйграў у складзе каманды Кубак Бразіліі. Праз год Жуніяр змог заваяваць месца ў стартавым складзе «Менгу». З ім клуб выйграў трафей Рыа, чэмпіянат штата Рыа-дэ-Жанэйра і чэмпіянат Бразіліі. У 1994 годзе Баяну перайшоў у «Сан-Паўлу», з якім выйграў Кубак КАНМЕБОЛ і Рэкопу Паўднёвай Амерыкі.

У 1995 годзе Жуніяр Баяну перайшоў у нямецкі клуб «Вердэр»[5], за які правёў 32 матчы і забіў 2 галы. На наступны год ён вярнуўся ў «Фламенгу». Там ён знаходзіўся два сезоны, згуляўшы ў 99 матчах і забіўшы 11 галоў. Затым абаронца выступаў у «Палмейрасе», які купіў канцэрн Parmalat[6], з якім выйграў Кубак Меркасур, а затым Кубак Лібертадорэс. У 2000 годзе ён перайшоў у «Васка да Гама», з якім выйграў чэмпіянат краіны, Кубак Меркасур і Кубак Гуанабара.

У 2001 годзе Жуніяр Баяну стаў іграком кітайскага «Шанхай Шэньхуа», але правёў там мала часу. Бразілец на наступны год вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком «Інтэрнасьянала». З гэтым клубам ён выйграў чэмпіянат штата Рыу-Гранды-ду-Сул. У 2004 годзе Баяну ў трэці раз стаў іграком «Фламенгу», ізноў перамагаючы з клубам: абаронца адсвяткаваў перамогу ў Кубку Гуанабара і чэмпіянаце штата. У той жа час ён выклікаўся ў суд для дачы сведчанняў у справе аб незаконным абароце наркотыкаў[7].

Затым ён гуляў за «Амерыку», «Бразільенсі», «Волта-Рэдонду»[8] і амерыканскі клуб «Маямі», дзе завяршыў кар’еру ў 2009 годзе[9].

Міжнародная кар’ера

У складзе зборнай Бразіліі Жуніяр дэбютаваў 10 жніўня 1997 года ў таварыскім матчы з камандай Паўднёвай Карэі (2:1)[10]. У тым жа годзе ён выйграў з нацыянальнай камандай Кубак канфедэрацый. У наступным годзе Баяну з Бразіліяй паехаў на чэмпіянат свету, дзе бразільцы дайшлі да фіналу, прайграўшы ў вырашальным матчы Францыі. Гэта гульня стала апошняй для Жуніяра ў футболцы зборнай Бразіліі.

Дасягненні

Камандныя

Асабістыя

Зноскі

  1. Júnior Baiano // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. JUNIOR BAIANO raimundo ferreira ramos // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  4. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  5. Aos 38 anos, Júnior Baiano foge das polêmicas, encara o último Estadual e marca o adeus
  6. Onde Anda: Júnior Baiano, ex-zagueiro de Sampa, Verdão e Flamengo Архівавана 17 студзеня 2010.
  7. Justiça intima Júnior Baiano a depor em processo de tráfico de drogas
  8. Miami FC anuncia contratação de Júnior Baiano
  9. Júnior Baiano, ex-Flamengo, vai ser técnico
  10. Selecao Brasileira (Brazilian National Team) 1996—1997

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Ігракі ФК Форт Лодэрдэйл Страйкерс
Катэгорыя·Ігракі ФК Фламенгу
Катэгорыя·Ігракі ФК Палмейрас
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Бразіліі
Катэгорыя·Ігракі ФК Шанхай Шэньхуа
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Волта-Рэдонда
Катэгорыя·Ігракі ФК Васка да Гама
Катэгорыя·Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Вердэр
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Бразільенсі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Сан-Паўлу
Катэгорыя·Ігракі ФК Інтэрнасьянал
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Амерыка Рыа-дэ-Жанэйра