wd wp Пошук:

Жуль Дэжэрын

Жуль Дэжэрын (фр.: Jules Dejerine; 3 жніўня 1849, Жэнева — 26 лютага 1917, Парыж) — французскі неўрапатолаг, анатам, член французскай медыцынскай акадэміі (1908).

Медыцынскую адукацыю атрымаў у Парыжы (1879). З 1879 дырэктар клінікі ў шпіталі (Парыж), з 1901 г. прафесар, загадчык кафедры гісторыі медыцыны і з 1910 г. загадчык кафедры нервовых хвароб у шпіталі Сальпетрыер (Парыж). Асноўныя работы прысвечанв пытанням клінічнай неўралогіі і анатоміі нервовай сістэмы, вывучэнню афазіі. Апісаў (сумесна з Г. Русо) разлады, характэрныя для пашкоджання глядзельнага груда; сумесна з Л. Ландузі — асаблівы тып прагрэсіўнай мышачнай дыстрафіі, а таксама разам з Ж. Сота вылучыў у асаблівую назалагічную форму гіпертрафічны прагрэсавальны міжтканкавы неўрыт дзіцячага ўзросту (хвароба Дэжэрына-Сота); устанавіў (1892) лакалізацыю пашкоджання пры так званай славеснай слепаце (цэнтр Дэжэрына).

Узнагароджаны ордэнам Ганаровага легіёна.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #17205351X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Дежерин Жюль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1849 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жэневе
Катэгорыя·Постаці французскай неўрапаталогіі
Катэгорыя·Постаці неўрапаталогіі
Катэгорыя·Анатамы Францыі
Катэгорыя·Член Французскай медыцынскай акадэміі
Катэгорыя·Члены Парыжскай медыцынскай акадэміі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі 26 лютага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Памерлі ў 1917 годзе