.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Жорж Жан Раймон Пампіду (фр.: Georges Jean Raymond Pompidou, 5 ліпеня 1911, Манбудзіф, дэпартамент Канталь, Авернь — 2 красавіка 1974, Парыж) — французскі дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр (1962—1968) і прэзідэнт (1969—1974) Пятай рэспублікі, лідар правых (галістаў). Яго прэм’ерства і прэзідэнцтва адзначылася эканамічным уздымам і тэхнічнай мадэрнізацыяй Францыі, а таксама далейшым развіццём еўрапейскіх структур. Літаратуразнаўца, выкладчык славеснасці і знаток мастацтва, Пампіду быў заснавальнікам парыжскага музея сучаснага мастацтва — Цэнтра Пампіду, а таксама складальнікам анталогіі французскай паэзіі.