wd wp Пошук:

Жорж Вантангерлоа

Жорж Вантангерло (фр. і нід. Georges Vantongerloo; 6 кастрычніка 1886, Антверпен — 24 лістапада 1965, Парыж) — бельгійскі мастак, скульптар і архітэктар.

Жыццё і творчасць

Ж. Вантангерлоа вучыўся жывапісу ў Каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтваў у Бруселі і ў Антверпене. У перыяд з 1910 па 1917 год мастака прыцягвае фігуратыўнае мастацтва. Вантангерла звяртаецца да беспрадметнага жывапісу ў 1917 годзе і з’яўляецца — сумесна з галандцамі Пітам Мандрыянам, Тэа ван Дусбургам, Бартам ван дэр Лекам і іншымі — заснавальнікам мастацкай групы «Дэ Стэйл». Подпіс Вантангерла стаіць адным з першых і пад Маніфестам «Стылю».

У 1928 годзе мастак прыязджае ў Парыж. Тут ён у 1931 годзе, сумесна з Тэа ван Дусбургам, Навумам Габо, Агюстам Эрбенам і Антуанам Пеўзнерам, засноўвае мастацкую групу «Абстракцыя-Творчасць» (Abstraction-Création). Жорж Вантангерлоа лічыцца адным з найбуйнейшых прадстаўнікоў абстрактнага жывапісу ў Еўропе.

Зноскі

  1. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 8 снежня 2019.
  3. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  4. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Скульптары-абстракцыяністы
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі 24 лістапада
Катэгорыя·Мастакі Бельгіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 5 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1886 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 6 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі ў 1965 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі-абстракцыяністы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Антверпене
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 лістапада