wd wp Пошук:

Жодзень

Жодзень — возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свіна, за 32 км на паўночны захад ад горада Гарадок, каля вёскі Ноўка, за 0,4 км на поўдзень ад вёскі Прудок.

Плошча паверхні возера 0,5 км². Даўжыня 1,1 км. Найбольшая шырыня 0,9 км. Даўжыня берагавой лініі 3,58 км. Плошча вадазбору 62,3 км². Катлавіна возера лопасцевай формы. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м, пад лесам і хмызняком, на ўсходзе разараныя. Праз возера працякае рака Копань[1] з возера Беразінец, упадаюць 2 ручаі (на поўдні ручай з возера Соміна).

У возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. На картах N-35-12 і N-35-24 — Прудніца

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Басейн Обалі
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Гарадоцкага раёна