wd wp Пошук:

Жвялгайціс

Жвялгайціс (літ.: Žvelgaitis, ням.: Svelgates; літаральна: які глядзіць вакол) ― літоўскі князь, які загінуў у 1205 годзе. З’яўляецца самым першым літоўскім князем, чыё імя на дадзены момант вядома з вартых даверу крыніц. Апісанне яго ваеннага паходу і смерці даецца ў «хроніцы» за аўтарствам Генрыха Латвійскага[1], нямецкага летапісца, які складаў свае творы ў пачатку XIII стагоддзя. У іх  распавядаецца пра гісторыю Латвіі ў перыяд з 1186 па 1227 гады. Жвялгайціс апісваецца як «багаты і магутны» кіраўнік, аднак разам з тым, ён не з’яўляўся вярхоўным князем, а толькі ўзначальваў войска гэтага больш магутнага князя.

У 1205 годзе Жвялгайціс павёў за сабой некалькі тысячаў коннікаў з Літвы на поўнач, па шляху праз Рыгу, каб напасці на землі Эстоніі і разрабаваць іх. Вяртаючыся з Эстоніі ў сярэдзіне зімы, з ваеннай здабычай і эстонскімі рабамі, яго войска было заспета знянацку і патрапіла ў засаду падчас пераходу праз гурбы, якія даходзілі воінам па пояс. На іх напаў атрад, які складаўся з лівонскіх і нямецкіх жыхароў Рыгі, якія знаходзіліся пад камандаваннем Віестартса(руск.) бел., кіраўніка земгалаў. Сам Віестартс не прымаў непасрэднага ўдзелу ў бітве, а толькі каардынаваў атакі, седзячы ў санях. Жвялгайціс загінуў ад дзіды, кінутай немцам па імяні Тэадор Шылінг. 1 200 літоўскіх воінаў загінулі. Эстонскія рабы былі забітыя разам з імі, у адплату за «мінулыя злачынствы» супраць лівонцаў. У Літве многія смуткавалі па Жвялгайцісу. Крыніцы таксама кажуць, што пяцьдзесят жонак літоўскіх воінаў скончылі жыццё самагубствам ад гора, у надзеі хутчэй апынуцца каля сваіх забітых мужоў.

Зноскі

  1. Žvelgaičio piliakalnis atskleidžia istorijos paslaptis Nuoroda tikrinta 2015-06-02

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Загінулі ў баі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Памерлі ў 1205 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XII стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ў Латвіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Князі літоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы