wd wp Пошук:

Жартай

Жарта́йвозера ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці, за 26 км на паўднёвы захад ад горада Хойнікі, на левабярэжнай пойме ракі Прыпяць, прыкладна за 3,5 км на захад ад вёскі Кажушкі.

Плошча паверхні 0,24 км². Даўжыня 1,72 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 3,82 км.

Возера старычнае. Схілы катлавіны невыразныя, месцамі пясчаныя вышынёй да 1 м. Берагі месцамі вышынёй да 1 м, пясчаныя, пад хмызняком. Возера бяссцёкавае. Злучаецца з Прыпяццю ў час веснавога разводдзя.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, краснапёрка, уюн, лінь, карась і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-12. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1986 г. Архівавана 2 мая 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Хойніцкага раёна
Катэгорыя·Бяссцёкавыя азёры