wd wp Пошук:

Жадэіт

Жадэі́т — мінерал з групы піраксенаў, сілікат натрыю і алюмінію NaAl(Si2O6). Упершыню знойдзены ў Бірме і апісаны ў 1863 годзе[1].

Крышталізуецца ў манакліннай сінгоніі. Колер белы, жоўты, ізумрудна-зялёны, зеленаваты, сінявата-зялёны, чорны. Колер рысы белы. Шчыльнасць 3,25—3,35 г/см³. Цвёрдасць 6—6,5 па шкале Моаса. Прымесі жалеза, марганцу, магнію, кальцыю, калію, вады.

Паходжанне і радовішчы

Утвараецца ў метамарфічных горных пародах пад вялікім ціскам і адносна нізкай тэмпературы[1]. Утварае навалы ў серпенцінах у выглядзе лінз, жылападобных утварэнняў. Утварае лінзы ў гнейсах.

Радовішчы жадэіту ў Расіі (Заходні Саян, поўдзень Краснаярскага края, Прыпалярны Урал), у Верхняй М’янме, Гватэмале, ЗША, Казахстане, Кітаі, Мексіцы, Японіі[1].

Выкарыстанне

Жадэіт выкарыстоўваецца ў якасці вырабнога каменя.

Зноскі

  1. 1 2 3 Жадеит // Научно-популярный журнал о минералах «Каталог Минералов»(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Мінералы натрыю
Катэгорыя·Піраксены
Катэгорыя·Вырабныя камяні
Катэгорыя·Мінералы алюмінію
Катэгорыя·Мінералы