У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пірс.
Ен Пірс (англ.: Iain Pears) — брытанскі мастацтвазнаўца, пісьменнік і журналіст.
Пірс нарадзіўся ў 1955 годзе, атрымаў адукацыю ў Уодем Каледжы Оксфардскага ўніверсітэта (англ.: Wadham College) і ў Вулфсон-Каледжы (англ.: Wolfson College).
Да таго, як пачаць пісаць кнігі, Ен Пірс працаваў рэпарцёрам на Бі-Бі-Сі (англ.: BBC), Чацвёртым Канале (Вялікабрытанія) і на Другім канале Германскага тэлебачання (ням.: ZDF - Zweites Deutsches Fernsehen), а таксама карэспандэнтам агенцтва Рэйтар у Італіі, Францыі, Вялікабрытаніі і ЗША (у перыяд з 1982 па 1990 год). Міжнароднае прызнанне атрымаў пасля апублікавання «рамана-расследавання» An Instance of the Fingerpost (1998), які быў перакладзены на 18 моў. Ен Пірс жанаты, мае сына; жыве ў Оксфардзе.
Серыя кніг апісвае прыгоды мастацтвазнаўцы Джонатана Аргайла (Jonathan Argyll) і двух прадстаўнікоў Нацыянальнага ўпраўлення па барацьбе з крадзяжамі твораў мастацтва - аддзялення італьянскай паліцыі (г. Рым): Флавіі дзі Стэфана (Flavia di Stefano) і генерала Батанда (general Bottando).
Іншыя кнігі