wd wp Пошук:

Езярышчанскі раён

Езяры́шчанскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка БССР у 1924—1929 і 1958—1962 гадах.

Утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Віцебскай акругі. Цэнтр — станцыя Езярышча. Падзяляўся на 8 сельсаветаў: Асіпоўскі, Горкаўскі (Горацкі), Мехаўскі, Пылькінскі, Руднянскі (9 кастрычніка 1929 года перайменаваны ў Езярышчанскі), Саладухінскі, Халамерскі, Хвошненскі (Хвашнянскі). 12 кастрычніка 1929 года раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Гарадоцкага раёна.

12 лютага 1935 года ўтвораны Мехаўскі раён у складзе 15 сельсаветаў, выдзеленых з Гарадоцкага раёна: Віраўлянскі, Газьбенскі (Газьбянскі), Горацкі (Горкаўскі), Езярышчанскі, Зайкаўскі, Кузьмінскі, Мехаўскі, Мяжанскі, Обальскі, Паташненскі (Паташнянскі), Пылькінскі, Рудненскі (Руднянскі), Саладухінскі, Халамерскі, Хвошненскі (Хвашнянскі). Цэнтр — станцыя Езярышча. З 20 лютага 1938 года раён ў складзе Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Горацкі, Обальскі, Паташнянскі, Пылькінскі, Саладухінскі, Хвошненскі сельсаветы, утвораны Кудзінскі сельсавет. 4 кастрычніка 1957 года скасаваны Езярышчанскі сельсавет.

18 сакавіка 1958 года Мехаўскі раён перайменаваны ў Езярышчанскі[1]. 20 студзеня 1960 года да раёна далучаны Хмяльніцкі і Шабраўскі сельсаветы скасаванага Суражскага раёна. 16 верасня 1960 года ўтвораны Гуркінскі сельсавет, скасаваны Мехаўскі сельсавет, Кузьмінскі сельсавет перайменаваны ў Бычыхінскі. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Гарадоцкага раёна.

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 18 сакавіка 1958 г. Аб перайменаванні Мехаўскага раёна, Віцебскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1958 годзе
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1929 годзе
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе
Катэгорыя·Езярышчанскі раён
Катэгорыя·Езярышча