wd wp Пошук:

Гуркінскі сельсавет

Гу́ркінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Гуркі.

Утвораны 16 верасня 1960 года ў складзе Езярышчанскага раёна Віцебскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Гуркі з населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Езярышчанскага пассавета (17 населеных пунктаў: Альшанікі, Арцюхі, Аўдзейкава, Балбекі, Грыбачы, Гуркі, Жукава, Касьяніха, Кісялёўкі, Кошкіна, Куландзіна, Лахі, пасёлак лясгаса, Мартыненкі, Пылькі, Сухарукава і Шчамялі), уваходзілі ў склад Мехаўскага (9 населеных пунктаў: Будніца, Бялькі, Каралі, Пуляхі, Трубіна, Цары, Церахі, пасёлак цагельнага завода і чыгуначная казарма 499 км) і Кудзінскага (6 населеных пунктаў: Валайкі, Есяновікі, Лапашкі, Лугавыя, Сіціна і Хвошна) сельсаветаў[1]. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. 7 чэрвеня 1966 года ў склад сельсавета з Мяжанскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Кавалёва, Каверзіна, Немцава і Шаўрова)[2]. 26 сакавіка 1973 года скасавана вёска Бялькі[3]. 9 снежня 1987 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Езярышчанскага пассавета перададзены 6 населеных пунктаў (Кайкі, Мясцечка, Панкры, Студзёнка, Сурміно і Ткачы)[4]. 30 чэрвеня 2008 года скасаваны вёскі Балбекі, Кісялёўкі і Сухарукава[5]. 10 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Бычыхінскага сельсавета[6].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 22 населеныя пункты: аграгарадок Лесагорская, пасёлак Зарніца, вёскі Аўдзейкава, Грыбачы, Гуркі, Жукава, Кавалёва, Каверзіна, Кайкі, Кошкіна, Лахі, Мартыненкі, Мясцечка, Немцава, Панкры, Сіціна, Студзёнка, Сурміно, Ткачы, Хвошна, Церахі, Шаўрова.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 снежня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
  5. Пералік назваў геаграфічных аб’ектаў Беларусі, якія спынілі сваё існаванне за 2008 год Архівавана 20 красавіка 2022. (руск.)
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 11 мая 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1960 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гарадоцкага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Езярышчанскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе