wd wp Пошук:

Ежы Путрамант

Магіла Путраманта

Ежы (Юры) Путрамант, Путрамент (польск.: Jerzy Putrament; 14 лістапада 1910, Мінск — 23 чэрвеня 1986, Варшава) — польскі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі ПНР (1953, 1955, 1964). Кавалер ордэна «Будаўнік Народнай Польшчы» (1974).

Біяграфічны нарыс

З сям’я асадніка, які з 1920-х трымаў фальварак Банева ў ваколіцах Дакудава. Скончыў Дзяржаўную гiмназiю iм. Караля Хадкевiча ў Лідзе (1929, вучыўся з 1925), філалагічны факультэт Універсітэта Стэфана Баторыя (1934). У час 2-й сусветнай вайны (1939—1945) — адзін с арганізатараў Саюза польскіх патрыётаў у СССР і 1-ай арміі Войска Польскага. З 1944 член Польскай рабочай партыі, з 1948 член ПОРП, з 1964 член ЦК ПОРП. Быў паслом ПНР у Швейцарыі (1945—1947) і Францыі (1947—1950). Сакратар Саюза пісьменнікаў ПНР (1960-я).

Творчасць

Выступае ў друку з 1932. Аўтар раманаў «Рэчаіснасць» (Rzeczywistość 1947), «Верасень» (Wrzesień 1951), «Ростані» (Rozstaje 1954), «Ноеў каўчэг» (Arka Noego 1961), «Пасынкі» (Pasierbowie 1963), «Малаверныя» (Małowierni 1967), «Дзік» (Odyniec 1964), «Пушча» (1966), «Болдын» (1969). Выступаў як навеліст (зборнік «Святая куля», Święta kulo 1946, і інш.), публіцыст, пісаў нарысы. Яну належыць кніга ўспамінаў «Паўвека» (Pół wieku т. 1-4, 1961—1970), у т.л. пра Ліду 1930-х i лідскую гiмназiю. Для творчасці Ежы Путрамента характэрныя вастрыня праблематыкі, драматызм канфліктаў і дынамічнасць падзей, схільнасць да палемічнай завостранасці.

Быў знаёмы з М. Танкам, высока ацаніў яго творчасць, Ч. Мілашам.

Творы

Паэзія

Проза

Беларускія пераклады

На беларускую мову творы Путраманта перакладалі М. Танк[9], У. Дамашэвіч[9], Я. Міско[9], С. Суднік, П. Стэфановіч[9].

Зноскі

  1. 1 2 Jerzy Putrament // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Jerzy Putrament // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Путрамент Ежи // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118597191 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. (unspecified title) Праверана 29 мая 2021.
  7. (unspecified title) Праверана 6 мая 2021.
  8. (unspecified title) Праверана 8 мая 2021.
  9. 1 2 3 4 Путрамент Ежи // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 518. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Вайсковых Павонзках
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «10-годдзе Народнай Польшчы»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Пісьменнікі Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Памерлі 23 чэрвеня
Катэгорыя·Польскамоўныя паэты
Катэгорыя·Памерлі ў 1986 годзе
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Члены Саюза польскіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Польскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Сцяг Працы» I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены ПАРП
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Будаўнікоў Народнай Польшчы
Катэгорыя·Паэты Польшчы