wd wp Пошук:

Ева Паўлаўна Левіна-Розенгольц

Ева Паўлаўна Левіна-Розенгольц (29 мая 1898, Віцебск — 18 жніўня, 1975, Масква) — савецкая мастачка і графік. Брала ўдзел у Першай і Другой Усебеларускіх мастацкіх выстаўках.

Біяграфія

Нарадзілася 29 мая (10 чэрвеня1898 года ў Віцебску.[2] У 1914 годзе скончыла Аляксееўскую гімназію ў Віцебску. Наведвала заняткі ў школе Юдаля Пэна[3].

У час Першай сусветнай вайны — сястра міласэрнасці ў ваенна-палявым шпіталі. У 1917 атрымала дыплом зубнога лекара ў Томскім універсітэце. У 1917—1918 гадах жыла ў Маскве, брала ўрокі малявання і скульптуры ў Сцяпана Эрзі. У 1919 годзе вярнулася ў Віцебск.

У 1920 годзе пераехала ў Маскву. Працягнула мастацкую адукацыю ў студыі Ганны Галубкінай, у тым жа годзе паступіла ў ВХУТЕМАС — у майстэрню Роберта Фалька, якую скончыла у 1925 са званнем мастака і правам загранічнай паездкі. У 1923—1931 гадах была замужам за пісьменнікам Барысам Левіным. У сакавіку 1925 года экспанавала свае работы на выстаўцы таварыства «Маскоўскія жывапісцы». Брала ўдзел у Першай Усебеларускай мастацкай выстаўцы ў Менску (1925) з працамі «Яўрэі» і «Натуршчыца»[4].

У 1926 годзе едзе ў Лондан да брата А. Розенгольца, які выконваў абавязкі паўнамоцнага прадстаўніка ў Вялікабрытаніі; па шляху спыняецца ў Парыжы, наведвае Луўр. Працуе ў прадстаўніцтве; наведвае лонданскія музеі, захапляецца жывапісам Уільяма Цёрнера. У канцы 1926 года вяртаецца ў Маскву.

У 1927 годзе брала ўдзел у Другой Усебеларускай мастацкай выстаўцы з працамі «Эцюд да партрэта», «Старая» і пяццю акварэлямі[5]. У 1927—1928 гадах брала ўдзел у выстаўках таварыства «Рост» і «Аб’яднанні мастакоў-грамадоўцаў» у Маскве. У 1929 годзе паступіла на вышэйшыя педагагічныя курсы пры ВХУТЕИНе. З 1932 года працавала мастаком па роспісы тканін на Дарагамілаўскай фабрыцы, з 1934 года — старшай кансультанткай па афармленні тканін пры Наркамлегпраме. У 1937 годзе былі арыштаваныя два яе браты, звольнена з працы. 1938—1941 годах працуе ў капіравальным цаху Цэнтральнага бюро Маскоўскага саюза мастакоў.

З пачатку Вялікай Айчыннай вайны — у эвакуацыі ў Чыстапалі. У 1942 годзе вярнулася ў Маскву. Надалей працуе ў капіравальным цаху Цэнтральнага бюро Маскоўскага саюза мастакоў, бярэ ўдзел у выстаўках саюза.

У жніўні 1949 года была арыштавана ў Віцебску, дзе працавала стаматолагам[6], і Асаблівай Нарадай пры МДБ СССР асуджаная на 10 гадоў ссылкі, якую адбывала у Краснаярскім краі. У 1949—1954 гадах працавала на лесапавале, маляркай, санітаркай, медсястрой. У 1954—1956 гадах працавала у Карагандзе мастаком-дэкаратарам Казахскага драматычнага тэатра. У 1956 годзе была рэабілітавана і вярнулася ў Маскву.

1956—1974 гадах стварае цыклы «Дрэвы», «Балоты», «Людзі», «Неба», «Партрэты», «Фрэскі», «Пластычныя кампазіцыі», «Краявіды». Ездзіць у Ленінград, Калугу, Баравіцкі. Дзяржаўны музей выяўленчых мастацтваў ім. А. С. Пушкіна набывае адзінаццаць яе твораў. Стварае кароткія паэтычныя замалёўкі.

Памерла 18 жніўня 1975 года. Пахавана на Вастракоўскіх могілках.

Сям’я

Творчасць

З сярэдзіны 1930-х гадоў працавала ў тэхніцы пастэлі. У 1956—1974 гадах займалася выключна станковай графікай, аддавала перавагу тушавым малюнкам кутасом ці пяром, а таксама пастэлі. У 1937 годзе ўдзельнічала ў афармленні Савецкага павільёна на Сусветнай выстаўцы ў Парыжы. Творчасць мастачкі таксама прадстаўленая ў калекцыі Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, у многіх расійскіх і замежных прыватных зборах.

Зноскі

  1. 1 2 Dictionary of Women Worldwide: 25,000 Women Through the Ages / A. Commire, D. KlezmerDetroit: Gale, Yorkin Publications, 2006. — 2572 p. — ISBN 978-0-7876-7585-1
  2. Розенгольц (Фрумсон) Цивия (Клара) Абрамовна
  3. «Люблю в пристанище я это заходить…» | Журнал «ТРЕТЬЯКОВСКАЯ ГАЛЕРЕЯ»(нявызн.). www.tg-m.ru.
  4. Каталог 1-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі. Менск, 1925.
  5. Каталог 2-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі. Менск, 1927.
  6. Архівавана 9 кастрычніка 2019.
  7. По страницам школьного дневника Лены Левиной (1941 год)(нявызн.). urokiistorii.ru.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Старонкі з недагледжанымі перакладамі
Катэгорыя·Выпускнікі ВНУ Масквы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 18 жніўня
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1975 годзе
Катэгорыя·Графікі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы