wd wp Пошук:

Дэян Айдачыч

Дэян Айдачыч (сербск.: Дејан Ајдачић, Dejan Ajdačić; нар. 22 января 1959, Бялград) — сербскі філолаг, этналiнгвiст, літаратуразнаўца, фалькларыст. Доктар філалагічных навук.

Доктарскую дысертацыю Свет дэманаў ў літаратуры сербскага рамантызму абараніў у 2000 годзе. Працаваў ва Універсітэцкай бібліятэцы ў Бялградзе да 2003 годзе. У Кіеўскім славістычным універсітэце выкладаў сербскую мову ў 2001—2007 гадах. З 2003 года працуе лектарам-дацэнтам і чытае лекцыі па сербскай літаратуры і мове ў Інстытуце філалогіі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі. Чытаў лекцыі па фалькларыстыцы і гісторыі літаратуры паўднёвых славян у Вяліка-Тырнава (Балгарыя), Варшаве, Лодзі, Гданьску, Любліне (Польшча), Пескары (Італія).

Кола навуковых інтарэсаў: фальклор паўднёвых славян, сeрбская літаратура і славянскія літаратуры, этналінгвістыка. Публікаваў тэксты на сeрбскай, англійскай, балгарскай, італьянскай, украінскай, польскай і рускай мовах. Публікаваў пераклады з балгарскай, польскай, рускай і ўкраінскай моў.

Заснавальнік і галоўны рэдактар фалькларыстычнага і этналінгвістычнага часопіса «Кодови словенских култура» / «Коды славянскіх культур». Заснавальнік і галоўны рэдактар Украінска-сербскага збoрника Украс/Упрыгажэнне. Кіраўнік Праекту Растка (электронная бібліятэка сербскай культуры па Інтэрнэце і сетка культурных праектаў) і электронных бібліятэк культурных сувязяў Праекта Растка Расія, Праекта Растка Украіна, Праекта Растка Балгарыя.

Член Камісіі па этналінгвістыцы і Камісіі па фалькларыстыцы Міжнароднага камітэта славістаў. Удзельнік міжнародных кангрэсаў славістаў у Браціславе (1993), Кракаве (1998), Любляны (2003), Охрыдзе (2008).

Аўтарскія кнігі

Рэдактар зборнікаў

Тэксты на рускай мове

Пераклады з рускай на сербскую мову

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Выкладчыкі Лодзінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Кіеўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Бялградскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 студзеня
Катэгорыя·Славісты
Катэгорыя·Філолагі Сербіі
Катэгорыя·Мовазнаўцы Сербіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бялградзе
Катэгорыя·Фалькларысты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі Сербіі