wd wp Пошук:

Дэні Уэлбек

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дэніэл Ніі Тэкі Менса Уэлбек (англ.: Daniel Nii Tackie Mensah Welbeck; нар. 26 лістапада 1990, Манчэстэр, Англія) — англійскі футбаліст, нападнік клуба «Брайтан энд Хоўв Альбіён» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Англіі. З-за росту і стылю гульні яго часцяком параўноўваюць з такімі форвардамі, як Эмануэль Адэбаёр і Нванква Кану.

Кар’ера

Клубная

Уэлбек нарадзіўся ў Манчэстэры ў сям’і эмігрантаў з Ганы. Яшчэ ў шасцігадовым узросце ён быў заўважаны скаўтамі «Манчэстэр Юнайтэд»[2]. У сезоне 2005/06 перайшоў у акадэмію «Манчэстэр Юнайтэд». Яго дэбютны матч за моладзевы склад «Юнайтэд» адбыўся 8 красавіка 2006 года ў матчы моладзевага чэмпіянату супраць «Сандэрленда». У наступным матчы ён выйшаў на замену, а ў астатніх двух гульнях сезону заставаўся на лаўцы запасных. Уэлбек выступаў на высокім узроўні, незважаючы на тое, што быў адным з самых маладых ігракоў у складзе.

Сезон 2007/08 ён пачаў у моладзевай камандзе, але неўзабаве быў пераведзены ў рэзервовую каманду «Манчэстэр Юнайтэд», дзе, у асноўным, выходзіў на замену. Затым, у студзені 2008 года, ён быў выкліканы разам з камандай у Саудаўскую Аравію, каб згуляць у развітальным матчы Самі аль-Джабера з клуба «Аль-Хіляль». У матчы, які адбыўся 21 студзеня 2008 года, Уэлбек выйшаў на замену Андэрсану на 65-й хвіліне.

25 студзеня 2008 года сэр Алекс Фергюсан паведаміў, што Уэлбек атрымае сталы нумар у асноўнай камандзе на сезон 2008/09. 9 лютага 2008 года на перадматчавай канферэнцыі перад гульнёй супраць «Манчэстэр Сіці» Фергюсан сказаў, што Уэлбек будзе ўключаны ў склад на матч, але дэбютаваць у Дэні не атрымалася. Дэбют за асноўны склад адбыўся 23 верасня 2008 года, калі Дэні выйшаў на поле ў стартавым складзе на матч трэцяга раўнда Кубка лігі супраць «Мідлсбра». 11 снежня 2009 года Дэні падпісаў новы кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд» да чэрвеня 2013 года[3].

2 верасня 2014 года Уэлбек далучыўся да лонданскага «Арсенала», падпісаўшы доўгатэрміновы кантракт з кананірамі за 16 млн фунтаў стэрлінгаў[4]. Пераход адбыўся пасля таго, як у «Манчэстэр Юнайтэд» прыйшоў калумбійскі нападнік Радамель Фалькаа, што значна ўзмацніла канкурэнцыю паміж ігракамі атакі ў клубе.

У чэрвені 2019 года «Арсенал» абвясціў аб зыходзе Уэлбека з каманды па заканчэнні кантракта[5].

У жніўні 2019 года перайшоў ва «Уотфард»[6], які па выніках сезона 2019/20 страціў месца ў Прэм’ер-лізе. У кастрычніку 2020 года разарваў кантракт з «Уотфардам» і неўзабаве стаў іграком «Брайтан энд Хоўв Альбіён»[7].

Міжнародная

За асноўную зборную Англіі Дэні дэбютаваў 29 сакавіка 2011 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Ганы. Першы гол за зборную забіў у пятай гульні ў браму зборнай Бельгіі.

Дасягненні

Манчэстэр Юнайтэд

«Арсенал»:

Зноскі

  1. Danny Welbeck // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Manchester United’s Brian McClair insists new academy rules are essential to help England catch up with rivals. The Telegraph
  3. Danny Welbeck signs new Manchester United contract. BBC Sport
  4. Danny Welbeck: Arsenal sign Man Utd forward in £16m deal. BBC Sport.
  5. «Арсенал» объявил об уходе Уэлбека, Чеха, Рэмзи и Лихтштайнера. by.tribuna.com.
  6. Уэлбек перешел в «Уотфорд» на правах свободного агента. by.tribuna.com.
  7. Экс-форвард «Арсенала» и «МЮ» Уэлбек перешел в «Брайтон». by.tribuna.com.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Футбалісты Англіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Лондан
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Брайтан энд Хоўв Альбіён
Катэгорыя·Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Прэстан Норт Энд
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Манчэстэры
Катэгорыя·Ігракі зборнай Англіі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Уотфард
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Сандэрленд