wd wp Пошук:

Дэліна Ібрахімай

Дэліна Ібрахімай (алб.: Delina Ibrahimaj) (23 снежня 1983, Тырана Народная Сацыялістычная Рэспубліка Албанія) — албанскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Міністр фінансаў і эканомікі Албаніі з 2021 года[1][2].

Біяграфія

Атрымала ступень бакалаўра гуманітарных навук у галіне міжнароднай эканомікі і менеджменту ва Універсітэце імя Луіджы Баконі ў Мілане, у снежні 2009 года — ступень магістра навук у галіне агульнага менеджменту ў тым жа ўніверсітэце, у лістападзе 2012 года — доктарскую ступень у вобласці кіравання банкаўскай справаай і фінансамі Рымскага ўніверсітэта «Тор Вергата»[2][3][4].

Мае шырокі кіраўнічы досвед у прыватным сектары. З 2005 па 2007 гады — кіраўнік Albanian Distribution Association. З 2007 па 2010 год займала пасаду генеральнага дырэктара ва Urban Distribution. У 20112015 гадах працавала эканамістам у Банку Албаніі і членам праўлення, старшым фінансавым дырэктарам у Tirana Ekspres, у 20152016 гадах — у канцылярыі прэм’ер-міністра ў якасці каардынатара па стварэнні інтэграванай сістэмы інфармацыі і аператыўнай дзяржаўнай статыстыкі[3][4].

З лістападзе 2016 года па ліпень 2019 года працавала генеральным дырэктарам нацыянальнага Інстытута статыстыкі (INSTAT)[3][4][5]. З 2017 года з’яўляецца членам Савета дырэктараў банка FED invest і членам адміністрацыйнага савета[2], а з 2021 года — старшынёй адміністрацыйнага савета Інстытута сацыяльнага страхавання (ISSH)[6].

У жніўні 2019 года назначана генеральным дырэктарам Галоўнага падатковага ўпраўлення (DPT)[4][5].

2 верасня 2021 года яна была прызначана прэм’ер-міністрам Эдзі Рамай міністрам фінансаў і эканомікі Албаніі[7] у новым трэцім кабінеце Рамы пасля таго, як былы міністр фінансаў Аніла Дэнай была адхілена ад пасады[8].

Свабодна валодае англійскай, італьянскай і французскай мовах[2].

Зноскі

  1. Парламент Албании утвердил предложенный премьером состав нового правительства(руск.) . ТАСС (17 верасня 2021). Праверана 29 сакавіка 2022.
  2. 1 2 3 4 Delina Ibrahimaj(алб.) . Qeveria Shqiptare Keshilli i Ministrave. Праверана 29 сакавіка 2022.
  3. 1 2 3 Delina Ibrahimaj(англ.) . United Nations World Data Forum. Праверана 29 сакавіка 2022.
  4. 1 2 3 4 Ms. Delina Ibrahimaj General Director of the GDT(алб.) . Drejtoria e Përgjithshme e Tatimeve. Праверана 29 сакавіка 2022.
  5. 1 2 Vannai, Dorottya New Director General at the Albanian Tax Administration(англ.) . The Intra-European Organisation of Tax Administrations (IOTA) (30 жніўня 2019). Праверана 29 сакавіка 2022.
  6. Zonja Delina Ibrahimaj zgjidhet Kryetare e Këshillit Administrativ të Institutit të Sigurimeve Shoqërore(алб.) . Instituti i Sigurimeve Shoqërore. Праверана 29 сакавіка 2022.
  7. “FOTO/ Nga Ibrahimaj te Muzhaqi, Krifca dhe Bilali, fytyrat e reja të kabinetit Rama(алб.) . Abc News (2 верасня 2021). Праверана 29 сакавіка 2022.
  8. Nga drejtoreshë tatimesh në ministre/ Delina Ibrahimi merr postin e Anila Denaj, emërohet në krye të Financave dhe Ekonomisë(алб.) . Top-channel.tv (2 верасня 2021). Праверана 29 сакавіка 2022.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Міністры фінансаў і эканомікі Албаніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Камерцыйнага ўніверсітэта імя Луіджы Баконі
Катэгорыя·Жанчыны-палітыкі Албаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тыране
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Сацыялістычнай партыі Албаніі