wd wp Пошук:

Дэвід Морыс Лі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лі.

Дэвід Морыс Лі (англ.: David Morris Lee; 20 студзеня 1931, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1996), сумесна з Д. Ошэравым і Р. Рычардсанам, «за адкрыццё звышцякучасці гелію-3 ».

Біяграфія

Лі вырас у мястэчку Рюу ў Нью-Ёрку. Яго бацькі былі яўрэйскімі імігрантамі з Англіі і Літвы. Лі скончыў Гарвардскі ўніверсітэт у 1952 годзе, пасля чаго пайшоў служыць у войска. Ступень магістра ён атрымаў ва ўніверсітэце Канектыкута, а ступень доктара ў 1955 годзе ў Ельскім універсітэце. У Ельскім універсітэце ён працаваў пад кіраўніцтвам Г. Фэйрбанка. Пасля Ельскага ўніверсітэта ён стаў прафесарам у Карнельскім універсітэце, дзе працуе да гэтага часу.

Дэвід Лі жанаты. У яго два сыны.

Дасягненні

У 1972 годзе ён апублікаваў, сумесна з прафесарам Корнуэлскага ўніверсітэта Рычардсанам і аспірантам Ошэравым, працу па звышцякучасці ізатопа гелію 3He. Ён таксама працаваў, сумесна з Дж. Фрыдам, над выяўленнем хваль ядзернага спіна ў спінна-палярызаваным газе атамарнага вадароду. Па стане на 2006 год яго навуковая група займаецца даследаваннем цвёрдых тэл з уключэннямі гелію.

У 1976 годзе ён атрымаў прэмію імя сэра Фрэнсіса Сімана ад брытанскага інстытута фізікі. У 1981 годзе Лі атрымаў прэмію Олівера Баклі ад амерыканскага фізічнага таварыства, сумесна з Д. Ошэравым і Р. Рычардсанам, за работу па звышцякучасці 3He. У 1996 годзе ім жа была прысуджана Нобелеўская прэмія па фізіцы.

Лі з’яўляецца членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША і Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (ЗША).

Зноскі

  1. David M. Lee // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. David Morries Lee // Brockhaus Enzyklopädie
  3. David M. Lee // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 NNDB — 2002.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
Катэгорыя·Выпускнікі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Фізікі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Канектыкута
Катэгорыя·Замежныя члены РАН
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе