У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лі.
Дэвід Морыс Лі (англ.: David Morris Lee; 20 студзеня 1931, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1996), сумесна з Д. Ошэравым і Р. Рычардсанам, «за адкрыццё звышцякучасці гелію-3 ».
Лі вырас у мястэчку Рюу ў Нью-Ёрку. Яго бацькі былі яўрэйскімі імігрантамі з Англіі і Літвы. Лі скончыў Гарвардскі ўніверсітэт у 1952 годзе, пасля чаго пайшоў служыць у войска. Ступень магістра ён атрымаў ва ўніверсітэце Канектыкута, а ступень доктара ў 1955 годзе ў Ельскім універсітэце. У Ельскім універсітэце ён працаваў пад кіраўніцтвам Г. Фэйрбанка. Пасля Ельскага ўніверсітэта ён стаў прафесарам у Карнельскім універсітэце, дзе працуе да гэтага часу.
Дэвід Лі жанаты. У яго два сыны.
У 1972 годзе ён апублікаваў, сумесна з прафесарам Корнуэлскага ўніверсітэта Рычардсанам і аспірантам Ошэравым, працу па звышцякучасці ізатопа гелію 3He. Ён таксама працаваў, сумесна з Дж. Фрыдам, над выяўленнем хваль ядзернага спіна ў спінна-палярызаваным газе атамарнага вадароду. Па стане на 2006 год яго навуковая група займаецца даследаваннем цвёрдых тэл з уключэннямі гелію.
У 1976 годзе ён атрымаў прэмію імя сэра Фрэнсіса Сімана ад брытанскага інстытута фізікі. У 1981 годзе Лі атрымаў прэмію Олівера Баклі ад амерыканскага фізічнага таварыства, сумесна з Д. Ошэравым і Р. Рычардсанам, за работу па звышцякучасці 3He. У 1996 годзе ім жа была прысуджана Нобелеўская прэмія па фізіцы.
Лі з’яўляецца членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША і Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (ЗША).