Дэбора Кер, больш правільнае вымаўленне Кар (CBE) (англ.: Deborah Kerr, 30 верасня 1921 — 16 кастрычніка 2007) — брытанская тэатральная, тэлевізійная і кінаактрыса, уладальніца прэміі «Залаты глобус» за фільм «Кароль і я», а таксама ганаровых прэмій «Оскар», BAFTA і ўзнагароды Канскага кінафестывалю.
Дэбора шэсць разоў намінавалася на «Оскар» як «Лепшая актрыса», але ні разу не выйгравала ў гэтай намінацыі. Тым не менш, у 1994 годзе Амерыканская кінаакадэмія ўручыла ёй ганаровую статуэтку «Оскара» за «Дасягненні ўсяго жыцця».
Шатландскае вымаўленне яе прозвішча гучыць падобна да англ. care, але калі яна пачала сваю кар’еру ў Галівудзе кінапрадзюсарми было вырашана, што яе прозвішча павінна прамаўляцца як англ. car. Для таго, каб пазбегнуць блытаніны, Луіс Маер нават прыдумаў прымаўку «Kerr rhymes with Star!».
Дэбора Кер на Вікісховішчы |