wd wp Пошук:

Дыннае дрэва

Дыннае дрэва, папая (Carica papaya) — пладовае дрэва з сямейства карыкавых.

Апісанне

Вечназялёнае дрэва вышынёй 4—7 м, без галін. На верхавіне разетка з буйнога лісця на доўгіх чаранках. Суквецці вісячыя, кветкі крэмавыя або белыя, часцей аднаполыя. Плодягада (даўжынёй да 30 см, маса 3—6 кг), падобная на дыню (адсюль назва).

Распаўсюджанне

Адна з старажытных культурных раслін . Радзіма — Цэнтральная Амерыка. Культывуецца ў трапічных краінах Амерыкі , Афрыкі і Паўднёва-Усходняй Азіі.

Выкарыстанне

Плод у разрэзе.

Плады спажываюць як дыетычны прадукт. 3 млечнага соку няспелых пладоў і лісця атрымліваюць фермент папаін, які выкарыстоўваецца ў харчовай і лёгкай прамысловасці.

Агратэхніка

Хуткарослае, недаўгавечнае, у культуры замяняюць праз 3—5 гадоў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дрэвы
Катэгорыя·Харчовыя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Карыкавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара