wd wp Пошук:

Дымніца Ваяна

Ды́мніца Ваяна, Дымніца Вайяна[3][4][5] (Fumaria vaillantii) — від кветкавых раслін сямейства Макавыя (Papaveraceae).

Апісанне

Аднагадовая травяністая расліна 10—30 см вышынёй. Сцеблы ад узыходзячых да прамых, даволі багата разгалінаваныя. Лісце чаргуецца, на хвосціках; ліставыя пласціны звычайна двойчатапёрыстарассечанае, лісточкі вузка лопасцевыя, долі ланцэтныя. Суквецці прыкладна 20-кветкавыя. Чашалісцікаў 2, з нераўнамерна зубчастымі бакамі, хутка ападаюць. Вяночак 4-пялёсткавы, 5—6 мм даўжынёй, пурпурны, знешні пялёстак на верхавіне з выманнем. Тычынак 6 у 2 групах, кожная з 1 цэлай і 2 палавіністымі тычынкамі. Арэшак шарападобны, тупы[5][6].

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы, Заходняй Азіі да Індыі; натуралізаваны ў некаторых іншых мясцінах[7][8][9].

На тэрыторыі Беларусі адзначана ў наваколлі гарадскога пасёлка Рось[4]. Ва Украіне від расце на палях, агародах, уздоўж дарог — на ўсёй тэрыторыі[5].

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 55. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  5. 1 2 3 Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 57. (руск.) (укр.)
  6. luontoportti.com. (англ.)
  7. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  8. bgbm.org. (англ.)
  9. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Дымніцавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі