wd wp Пошук:

Дхалавіра

Дхалаві́ра (гудж.: ધોળાવીરા) — археалагічны помнік на месцы старажытнага горада Харапскай (Індскай) цывілізацыі ў раёне Качскі Ран на захадзе індыйскага штата Гуджарат. У 2014 г. унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Даследаванне

Месцазнаходжанне Дхалавіры было адкрыта ў 1956 г. Археалагічныя даследаванні пачаліся ў 1990 г. навукоўцамі Археалагічнага ўпраўлення Індыі. Сучасная назва дадзена па найменню вёскі, што знаходзіцца непадалёку.

Гісторыя

Дхалавіра знаходзіцца на сезонным востраве пасярод саланчака Вялікі Качскі Ран, які ў старажытнасці мог з’яўляцца часткай плыткаводнага заліва Аравійскага мора. Горад на яе месцы існаваў у 3000 г. да н. э. — 1800 г. да н. э. У ранні перыяд паселішча належыла дахарапскай культуры. Прыкладна з сярэдзіны 3 тысячагоддзя да н. э. яго занялі харапцы. Пабудаваны імі горад месціўся на 47 га паміж 2 сезоннымі ручаямі Мансарам на поўначы і Манхарам на поўдні. Сучасныя даследчыкі вылучаюць у ім 3 зоны:

Старажытныя дхалавірцы шырока выкарыстоўвалі пры ўзвядзенні пабудоў пясчанік, рабілі з яго сегментаваныя калоны арыгінальнай формы. Вуліцы старанна планаваліся. Звычайныя дамы складаліся з 4 пакояў, прасторнага двара, ваннай, а таксама кухні. Археолагамі была знойдзена шыльда даўжынёй 3 м са знакамі, якія могуць быць надпісам.

Ужо ў той час раён Дхалавіры быў засушлівы. Гараджане былі вымушаны стварыць складаную водную сістэму, што ўключала высечаныя ў скалах рэзервуары, свідравіны, каменныя сцёкі для дажджавых вод, дамбы для сажалак на месцы навакольных ручаёў. Такім чынам яны забяспечвалі сябе вадою для штодзённага спажывання і ірыгацыі палеткаў. Рэзервуар у цытадэлі перавышае па плошчы вялікую купальню ў Махенджа-Дара. Усяго налічвалася 16 рэзервуараў.

Заняпад старажытнай Дхалавіры звязваюць з рэзкімі кліматычнымі зменамі канца 3 тысячагоддзя да н. э. — сярэдзіны 2 тысячагоддзя да н. э. Яны закранулі не толькі Харапскую, але і іншыя цывілізацыі паўночнага паўшар’я. Горад паступова спусцеў і ператварыўся ў сельскае паселішча. Яно праіснавала прыкладна 50 гадоў, а потым было канчаткова пакінута жыхарамі.

Ахова

У 2014 г. Дхалавіра была ўнесена ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты ў Індыі
Катэгорыя·Гуджарат
Катэгорыя·Харапская цывілізацыя
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Індыі