wd wp Пошук:

Дуравіцкі сельсавет

Дура́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Дуравічы.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 27 кастрычніка 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Буда-Кашалёўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 1 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Акцябрскага сельсавета[1].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: аграгарадок Дуравічы, вёскі Броды, Бурлак, Дубавіца, Залунеўе, Леніна, Мачулішча і пасёлак Балдуі. Таксама ў склад сельсавета да 1976 года ўваходзіў пасёлак Лосеў.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 818 чалавек[2], з іх 96,1 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 0,6 % — украінцы, 0,6 % — цыганы[3].

Зноскі

  1. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Буда-Кашалёўскага раёна