wd wp Пошук:

Дункан Лоўрэнс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лоўрэнс.

Дункан Дэ Моар (нідэрл.: Duncan De Moor), таксама вядомы як Дункан Лоўрэнс (англ.: Duncan Laurence; нар. 11 красавіка 1994, Спейкенісе, Нідэрланды) — нідэрландскі поп-спявак, пераможца конкурсу песні «Еўрабачанне-2019», які адбыўся ў Тэль-Авіве, Ізраіль[1][2] з песняй «Arcade».[3]

Біяграфія

У 2012 годзе выйграў гарадскі конкурс талантаў у Брыле. Годам пазней заснаваў уласную групу The Slick and Suited, з якой пачаў сваю музыкальную кар’еру ў Рок-акадэміі ў Тылбургу і выступіў у 2013 году на фестывалі Eurosonic Noorderslag у Гронінгене. Граў таксама ў некаторых іншых калектывах Акадэміі, скончыў яе ў 2017 годзе. Прымаў удзел у пятым сезоне «The Voice of Holland» пад кіраўніцтвам Ільзэ Дэ-Лангі.[4] Разам з Джыхадам Рамуні ў 2018 годзе напісаў песню «Closer» для альбома карэйскага гурта TVXQ «New Chapter #1: The Chance of Love».[5]

У 2019 году прадстаўляў Нідэрланды на конкурсе «Еўрабачанне-2019» у Тэль-Авіве (Ізраіль) з песняй «Arcade». У выніку перамог у шоу, атрымаўшы 492 бала (231 бал ад журы і 261 бал ад гледачоў).

Ён павінен быў выступіць у фінале Еўрабачання-2021 у прамым эфіры, але здаў станоўчы тэст на каранавірус.[6] Арганізатары паведамілі, што выканаўца можа выступіць у іншай форме. У фінале было паказана выступленне артыста з генеральнай рэпетыцыі.

Асабістае жыццё

Як было сказана ў яго акаўнце Instagram у кастрычніку 2018 года, Лоўрэнс здзейсніў камінг-аўт як бісексуал.[7] На прэс-канферэнцыі незадоўга да фіналу «Еўрабачання» Лоўрэнс пацвердзіў сваю арыентацыю: «я больш, чым проста мастак, я чалавек, я жывая істота, я бісексуал, я музыкант, я змагаюся за ідэі. І я ганаруся, што у мяне ёсць шанец паказаць, кім я з’яўляюся».[8]

Дункан Лоўрэнс на «Еўрабачанні-2019»

Зноскі

  1. Groot, Evert Duncan Laurence will represent The Netherlands this year(нявызн.) (21 студзеня 2019).
  2. Дункан Лоуренс - представитель Нидерландов(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2019. Праверана 20 мая 2019.
  3. The Netherlands: Duncan Laurence To Sing “Arcade” In Tel Aviv(нявызн.).
  4. Popescu, David Netherlands: Duncan Laurence on his way to Tel-Aviv!(нявызн.) (21 студзеня 2019).
  5. Koeleman, Danja Duncan Laurence naar Songfestival: Wie is de 24-jarige zanger?(нявызн.) (21 студзеня 2019).
  6. Победитель «Евровидения-2019» заразился коронавирусом и не выступит вживую в финале(руск.) . ТАСС.
  7. 𝕯𝖚𝖓𝖈𝖆𝖓 𝕷𝖆𝖚𝖗𝖊𝖓𝖈𝖊 в Instagram: «“Some say love…” A phrase of a great song by Bette Midler. To me love has no limits and especially not in gender. A couple of years ago I…»(руск.) . Instagram. Праверана 19 мая 2019.
  8. Dutch Eurovision contestant Duncan Laurence comes out as bisexual(нявызн.) . Gay Times. Праверана 19 мая 2019.

Спасылкі

Узнагароды і дасягненні
Папярэднік:
Нета Барзілай
з песняй «Toy»

Пераможца конкурсу песні Еўрабачанне

2019
Пераемнік:
Måneskin
з песняй «Zitti e buoni»
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2019
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Нідэрландаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Пераможцы конкурсу песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўднёвай Галандыі