Дубіса (літ.: Dubysa, жам. Dubīsa; ад кельцк. Dubis — «чорная вада»[крыніца?]) — рака ў Літве, правы прыток ракі Нёман (Нямунас).
Праз Дубісу ў Лідувеняі перакінуты самы высокі ў Літве чыгуначны мост на лініі Радзвілішкіс — Пагегей.
Даўжыня 146 км, плошча басейна 2070 км².[1]. Выток на Жамойцкім узвышшы побач з горадам Шаўляй. Злучана каналам з ракою Вэнта (Вянта).
Дубіса выкарыстоўваецца дзеля сплаву лесу. На рацэ размешчаны горад Арогала.