wd wp Пошук:

Вэнта

Вэ́нта (лат.: Venta), Вянта (літ.: Venta; польск.: Windawa) — рака басейна Балтыйскага мора, якая працякае ў Літве і Латвіі. Яе даўжыня — 346 км, плошча басейна — 11 800 км², перапад вышыняў — 166 м. Вэнта выцякае з Жэмайцкага ўзвышша з возера Венэ недалёк ад горада Куршэнай, а ўпадае ў Балтыйскае мора праз Вэнтспілскі марскі порт. Асноўны кірунак плыні — на паўночны захад. Па тэрыторыі Літвы рака працякае 168 км, па тэрыторыі Латвіі — 178 км. Самыя вялікія гарады на берагах Вэнты — Мажэйкяй, Кулдыга і Вэнтспілс. Самыя значныя прытокі — рэкі Вірвітэ ў Літве і Абава ў Латвіі.

Ля Кулдыгі на Венце знаходзіцца знакамітая Вэнтас румба — самы доўгі ў Еўропе вадаспад шырынёй 240 м. Недалёк ад яго (дзе рэчка Алекшупітэ ўпадае ў Вэнту) месціцца і самы высокі вадаспад у Латвіі (4,2 м увышкі).

Прыкладна 50 % басейна ракі пакрыта лесам. Лёд на рацэ стаіць з канца снежня і да пачатку сакавіка. Частка ракі ад літоўска-латышскай мяжы і да Кулдыгі выкарыстоўваецца як турыстычная траса для паходаў на байдарках. Вэнта — вельмі шчодрая рака для рыбакоў. У ёй ловяцца акуні, галавачы, карасі, ляшчы, судакі, шчупакі, язі.

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Рэкі Латвіі
Катэгорыя·Рэкі Літвы
Катэгорыя·Рэкі, якія ўпадаюць у Балтыйскае мора
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных