wd wp Пошук:

Пагегей

Пагеге́й (літ.: Pagėgiai, традыцыйная беларуская назва — Паге́гі) — горад у заходняй Літве. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Пагегейскага самакіравання Таўрагскага павета. Адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Малая Літва. Назва горада азначае «На Геге» і пайшла ад таго, што праз горад некалі цякла рака Гегі.

Геаграфія

Горад знаходзіцца ў 30 км ад Таўраге. Праз Пагегей праходзіць чыгуначная лінія СавецкРыга і Пагегей—Клайпеда.

Гісторыя

Пасля Версальскага дагавора, які быў падпісаны ў студзені 1920 года, частка Мемельскай зямлі, якая размяшчалася на поўнач ад Нёмана, была адабрана ў Германіі.

Прускія землі, якія болей не належалі Германіі былі аб’яднаныя ў адну адміністрацыйную адзінку (Kreis Pogegen), у якой Пагегей стаў сталіцай. Гэта тэрыторыя кантралявалася французскімі ваеннымі.

Пасля Клайпедскай правакацыі Літва атрымала гэтыя землі ў 1923 годзе і іх назва была зменена на Pagėgiai Apskritis (Пагегейскі павет). 22 сакавіка 1939 года, гэта тэрыторыя, разам з Клайпедай, была вернута Германіі, і зноў змяніла назву на «Landkreis Pogegen».

Пасля Другой Сусветнай вайны Пагегей быў падараваны Літоўскай ССР. У выніку рэформы муніцыпальнага кіравання ў 2000 годзе, Пагегей стаў цэнтрам раёна.

На гербе горада намалявана птушка з ключом, што сімвалізуе блізкасць дзяржаўнай мяжы з Расіяй. У Пагегеі знаходзіцца ваенная частка памежнай літоўскай аховы.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Пагегейская сянюнія
Катэгорыя·Гарады Літвы
Катэгорыя·Населеныя пункты Пагегейскага самакіравання
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96