wd wp Пошук:

Дуброўка Гольдбаха

Дуброўка Голдбаха (Potentilla goldbachii)[3] — від кветкавых раслін роду Дуброўка сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Батанічнае апісанне

Шматгадовая расліна 15-45 см вышынёй, без паўзучых парасткаў.

Сцябло каля зямлі ўзыходзячае, затым прамое, вышэй сярэдзіны разгалінаванае. Прыкаранёвае і ніжняе сцябловае лісце пальчатае, з (5) 6-7 лісцінкамі, з абодвух бакоў зялёнае, валасістае. Лісцінкі даўгаватыя або даўгавата-зваротнаяйкападобныя, даўжынёй 1,5 — 4,5 см, шырынёй 0,6-2 см, зубчастыя.

Кветкі 12-17 мм у дыяметры, звычайна ў шматлікіх шчыткападобна-мяцёлкавых суквеццях.

Распаўсюджанне

Сустракаецца ў Еўропе, Турцыі, на Каўказе, ва Украіне — у Карпатах, Прыкарпацці, у лесастэпе. Расце на ўзлесках і пасярод зараснікаў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Potentilla goldbachii на сайті Tropicos®

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Дуброўка
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта