Ду́блінскі ру́капіс — лацінскі зборнік другой паловы XIII ст. Уключае розныя творы на лацінскай мове: вершы, пропаведзі, дыдактычныя трактаты, запавет Св. Францыска, прароцтвы Іахіма Флорскага(руск.) бел., кароткі ірландскі летапіс, даведзены да 1174 года, і інш. У пачатку змешчана «Апісанне зямель» — невялікі геаграфічны трактат трэцяй чвэрці XIII ст. невядомага аўтара, каталіцкага місіянера, які прапаведаваў у Прыбалтыцы сярод язычнікаў у часы Міндоўга. У ім даецца кароткае геаграфічнае апісанне тагачаснай Еўропы, месцазнаходжанне розных краін, зямель і інш.
Помнік адкрыў і ўпершыню апублікаваў у арыгінале амерыканскі вучоны М. Колкер. Захоўваецца ў бібліятэцы Англіканскага ўніверсітэта ў Дубліне (Ірландыя).
Трактат — храналагічна самая ранняя гістарычная крыніца, у якой упершыню згадваецца Белая Русь (Alba Russia). Паводле кантэксту твора, аўтар меў на ўвазе сумежную з Літвой і Латгаліяй заходнюю частку тагачаснай Русі, гэта значыць тэрыторыю сучаснай Усходняй Беларусі.
Беларускі пераклад апублікаваны ў часопісе «Спадчына» (1993, № 6).