wd wp Пошук:

Драсён тупатун

Драсён тупатун[3] (Polygonum arenastrum) — від кветкавых раслін роду Драсён (Polygonum) сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae).

Апісанне

Аднагадовая трава да 70 см даўжынёй; утварае шчыльныя кілімкі. Сцеблы распасцёртыя або ляжачыя, рэдка паднятыя, голыя, моцна разгалінаваныя, ліставыя, становяцца трохі драўнянымі на аснаванні. Лісце ўсё падобнае, субсядзячае, 5—15 × 2—6 мм, ад эліптычнага да эліптычна-ланцэтнага, на верхавіне вострае. Ліставыя похвы серабрыстыя, па меншай меры, у верхняй часткі, даўжынёй 3—5 мм. Кветкі на кароткіх ножках, у пахавых пучках па 2—4 кветкі, акружаныя ліставымі прыкветкамі. Калякветнік 1,5—2 × 2,5—3 мм, 5-лісточкавы, кветкавыя лісточкі зялёныя з белымі або ружовымі палямі, прынамсі ўдвая большыя за трубку калякветніка. Тычынак 6, даўжынёй з калякветнік. Завязь 1—1,5 × 1,5—2 мм. Плод цьмяны, але часам блішчыць на краях, даўжынёй 2—2,5 мм, трыганальны, рэдка лінзападобны[4].

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Еўропе, Азіі, Алжыры, Тунісе; натуралізаваны ў Канадзе, ЗША, паўночнай Мексіцы[4][5][6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 98. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Polygonum calcatum L.
  4. 1 2
    Board of Trustees of the Royal Botanic Gardens, Kew(нявызн.). (англ.)

  5. The Euro+Med PlantBase(нявызн.). (англ.)

  6. npgsweb.ars-grin.gov(нявызн.). (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·1857 год у навуцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Драсёнавыя
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL