wd wp Пошук:

Драгуцін Гаранавіч-Крамбергер

Драгуцін Гаранавіч-Крамбергер (харв.: Dragutin Gorjanović-Kramberger, 25 кастрычніка 1856, Заграб — 22 снежня 1936, Заграб) — харвацкі геолаг, палеантолаг і антраполаг.

Біяграфія

Вывучаў палеанталогію ў Цюрыху і Мюнхене, атрымаў доктарскую ступень у Цюбінгене ў 1879 годзе, яго дысертацыя была прысвечана акамянеласцям рыб. Пазней курыраваў аддзел мінералогіі і геалогіі Харвацкага нацыянальнага музея, цяпер вядомага як Харвацкі прыродазнаўчы музей (харв.: Hrvatski prirodoslovni muzej).

З 1883 па 1924 гады — супрацоўнік Заграбскага ўніверсітэта, з 1893 года ўзначальваў факультэт геалогіі і палеанталогіі. Яго навуковая дзейнасць ахоплівае палеанталогію, стратыграфію, тэктоніку, палеакліматалогію, гідраграфію, прыкладную геалогію і геалагічнае картаграфаванне (са сваім настаўнікам Дурам Піларам[en] картаграфаваў гару Медзведніца).

У 1909 годзе заснаваў Геалагічнае таварыства Харватыі і Славоніі (харв.: Geološko povjerenstvo za Hrvatsku i Slavoniju), а ў 1911 годзе — часопіс, які выдаваўся таварыствам (харв.: Vijesti geološkog povjerenstva). Член Харвацкай акадэміі навук і мастацтваў з 1909 года.

У 1899 годзе здзейсніў важнае адкрыццё, выявіўшы каля горада Крапіна буйное скопішча рэштак дагістарычных людзей (так званы «крапінскі неандэрталец», першапачаткова названы Гаранавічам Homo primigenius). Дзякуючы дэталёваму вывучэнню знойдзеных шкілетаў лічыцца заснавальнікам сучаснай палеаантрапалогіі. Аўтар больш за 230 прац у харвацкіх і міжнародных часопісах, сярод якіх можна вылучыць манаграфію «Diluvijalni čovjek iz Krapine u Hrvatskoj» (1905) і яе пашыранае перавыданне «Život i kultura diluvijalnog čovjeka iz Krapine u Hrvatskoj» (1913)[4].

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Dragutin (Karlo) Gorjanović kramberger // Hrvatski biografski leksikon — 1983.
  3. Dragutin Gorjanović-Kramberger // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  4. Gorjanović-Kramberger, Dragutin, Харвацкая энцыклапедыя.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Палеаантраполагі
Катэгорыя·Геолагі Харватыі
Катэгорыя·Выпускнікі Цюбінгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Заграбе
Катэгорыя·Антраполагі Харватыі
Катэгорыя·Выкладчыкі Заграбскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Заграбскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1856 годзе
Катэгорыя·Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 24 снежня
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Мірагай
Катэгорыя·Археолагі Харватыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1936 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Заграбе