wd wp Пошук:

Драга Марушыч

Драга Марушыч (славенск.: Drago Marušič; 10 снежня 1884, Опатэ Сяло, Аўстра-Венгрыя (сёння абшчына Мірэн-Костаневіца, рэгіён Гарышка, Славенія) — 1964, Гарыцыя, Фрыулі-Венецыя-Джулія, Італія) — югаслаўскі юрыст, палітычны і грамадскі дзеяч славенскага паходжання. Удзельнік партызанскага руху падчас Другой суветнай вайны.

У жніўні 1914 ён збег з аўстра-венгерскай арміі ў Расію, а ў 1915 пераехаў у якасці добраахвотніка ў Сербію. Як член Югаславянскага камітэта, пераехаў у 1916 з в. Корфу ў Рым, а ў 1917 у ЗША, дзе заснаваў Славенскі нацыянальны саюз. Браў удзел у Парыжскай мірнай канферэнцыі ў складзе сербскай дэлегацыі, а ў 1922 быў генеральным сакратаром югаслаўскай дэлегацыі Рэпарацыйнай камісіі. Працаваў адвакатам у Любляне. Быў членам Незалежнай аграрнай партыі і Югаслаўскай нацыянальнай партыі.

Пасля дзяржаўнага пераварота і ўсталявання ваенна-манархічнай дыктатуры караля Аляксандра I, як югаслаўска-арыентаваны палітык працягваў дэпутацкую дзейнасць у якасці сенатара і з 4 снежня 1930 па 8 лютага 1935 быў банам Драўскай банавіны. Потым стаў міністрам аховы здароўя і сацыяльных спраў ва ўрадзе Б. Еўціча (19341935). На парламенцкіх выбарах 1935 быў абраны дэпутатам Народнай скупшчыны Югаславіі.

У красавіку 1941 адзін з арганізатараў Сошка-Істрыйскага легіёна створанага з для абароны Югаславіі з добраахвотнікаў падчас Югаслаўскай аперацыі. З 1941 член Вярхоўнага пленума Вызваленчага фронта Славеніі. У лютым 1942 італьянскія ваенныя арыштавалі яго каля Падуі, а затым інтэрніравалі. Пасля капітуляцыі Італіі ў 1943, быў вызвалены з турмы і пасяліўся ў Славенскім Прымор’і, дзе стаў членам Правінцыйнага камітэта Вызваленчага фронта Славеніі і Славенскага народна-вызваленчага веча. Быў членам Антыфашысцкага веча народнага вызвалення Югаславіі.

Пасля пагаднення Ціта—Шубашыча быў прызначаны міністрам юстыцыі, транспарту ва эміграцыйным урадзе І. Шубашыча, а пазней і міністрам адукацыі ў Часовым урадзе Дэмакратычнай Федэратыўнай Югаславіі. Потым з 1945 па 1948 быў міністрам пошты, тэлеграфу і тэлефону ва ўрадзе Федэратыўнай Народнай Рэспублікі Югаславія.

Пасля вайны Д. Марушыч займаў пасаду старшыні Чырвонага Крыжа Славеніі, галоўнага савета Сацыялістычнага саюза працоўнага народа Югаславіі.

Зноскі

  1. 1 2 Primorski slovenski biografski leksikon, 10. snopič, Martelanc - Omersa / пад рэд. M. JevnikarGoriška Mohorjeva družba, 1984.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры югаслаўскага ордэна Братэрства і адзінства
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Славеніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1884 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Палітыкі Югаславіі
Катэгорыя·Юрысты Славеніі
Катэгорыя·Памерлі ў 1964 годзе
Катэгорыя·Міністры Югаславіі
Катэгорыя·Памерлі 30 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў Любляне
Катэгорыя·Афіцэры Югаслаўскай народнай арміі
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных