wd wp Пошук:

Фрыулі-Венецыя-Джулія

Фрыулі-Венецыя-Джулія (італ.: Friuli-Venezia Giulia, вен.: Friułi-Venezsia Julia, фрыульск. Friûl-Vignesie Julie) — адміністрацыйны рэгіён у Італіі. Мае пашыраныя паўнамоцтвы (нараўне з наступнымі аўтаномнымі рэгіёнамі Італіі: Сардзінія, Сіцылія, Трэнціна — Альта-Адыджэ, Вале-д’Аоста) у сувязі з наяўнасцю этнічных меншасцей і асаблівасцямі гістарычнага развіцця. Адміністрацыйны цэнтр — Трыест.

Эканоміка

Фрыулі-Венецыя-Джулія — адзін з найбольш развітых італьянскіх рэгіёнаў.

Вядучыя галіны прамысловасці: хімічная прамысловасць, суднабудаванне, металургія, вытворчасць мэблі.

Прыдатныя для с/г выкарыстання зямлі займаюць пшаніца, кукуруза, цукровыя буракі, агароднінныя культуры, вінаграднікі.

З’яўляючыся натуральным выхадам да мора для многіх краін Цэнтральнай Еўропы, рэгіён знаходзіцца на скрыжаванні важных транспартных шляхоў паміж усходам і захадам Паўднёвай Еўропы.

Гл. таксама

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. база даных
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Рэгіёны Італіі
Катэгорыя·Фрыулі-Венецыя Джулія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных