wd wp Пошук:

Доўгі Дземінец

До́ўгі Дзе́мінецвозера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Крашанка (прыток Ушачы), за 5 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы.

Возера знаходзіцца ў 400 м на паўднёвы ўсход ад вёскі Кавалеўшчына.

Плошча паверхні возера 0,13 км². Даўжыня 1,3 км, найбольшая шырыня 0,16 км, даўжыня берагавой лініі 2,97 км. найбольшая глыбіня 1,9 м, сярэдняя 1 м. Плошча вадазбору 1,5 км². Аб’ём вады ў возеры 0,13 млн. м³.

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, пясчаныя, вышынёй 7—8 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі сплавінныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем.

Возера дыстрафіруючае, слабапраточнае. У паўночнай частцы выцякае ручай у возера Дземінец. Цалкам зарастае.

У возеры водзяцца лінь, шчупак, карась, акунь, плотка і іншыя віды рыб.

Возера не мае абсталяваных месцаў для адпачынку (2015).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Азёры Ушацкага раёна
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта